21 лютага -Міжнародны дзень роднай мовы. Прафсаюзны актыў арганізацыі не змог застацца ў баку, каб не адзначыць такую важную падзею.
Прафсаюзны камiтэт арганiзаваў мерапрыемства – Дзень роднай мовы, прысвечанае мове, якую мы клічам матчынай. Старшыня прафкама Тамара Мiнiч з прыгожым прывітальным словам звярнулася да сваiх калег i з гонарам адзначыла: “ Нам у спадчыну засталася мова жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў. Наша задача захаваць родную мову, не даць ёй знікнуць, калі знікне мова, то неўзабаве спыніць свае існаванне і ўся нацыя. Родная мова не менш каштоўная, чым усякія карысныя выкапні, яе нельга купіць або прадаць, ёй можна толькі ганарыцца і захапляцца. Гэта наш вялікі нацыянальны скарб!»

З мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці прайшла гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску!”, у якой прынялі ўдзел усе супрацоўнiкi. Удзельнікі мерапрыемаства чыталi вершы беларускiх паэтаў, з цікавасцю адказвалі на пытанні, складалі беларускiя прыказкi i прымаўкi.

Пераможцы конкурсаў атрымалi падарунакі — кнiгi на беларускай мове.
