Справаздачна-выбарчы сход па выніках работы за 2019-2023 гады і пачатак 2024-га пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прайшоў з удзелам старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза Валянціна Глекава.



— Пярвічная прафсаюзная арганізацыя Каменскага дома-інтэрната — адна з найлепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы, — адзначыў Валянцін Глекаў. Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза пажадаў пярвічцы дома-інтэрната далейшай плённай працы на карысць работнікаў сацыяльнай установы. Членаў прафсаюза заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць паслугі прафсаюзных здраўніц для адпачынку і аздараўлення і нагадаў пра ільготы, якімі дзеля гэтага можна скарыстацца.
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ўстановы па выніках работы за 2021 год заняла 1 месца на найлепшую пастаноўку работы па абслугоўванні, забеспячэнні здаровых і бяспечнных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў , ахове працы работнікаў, а за 2022 год — 3 месца у конкурсе сярод устаноў сацыяльнага абслугоўвання.